Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сэрцабі́цце, -я, н.

1. Біццё, рытм сэрца.

Спакойнае с.

2. Пачашчанае біццё сэрца (ад хваляванняў, хваробы і пад.).

У дзіцяці высокая тэмпература і с.

сэрцаве́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Знаўца чалавечай душы.

|| ж. сэрцаве́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

сэрцае́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (разм., жарт.).

Той, хто лёгка заваёўвае сімпатыю жанчын, умее закахаць у сябе.

|| ж. сэрцае́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

сэрцападо́бны, -ая, -ае.

Падобны па форме да сэрца¹ (у 1 знач.).

сэ́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода паляўнічых даўгашэрсных сабак.

Ірландскі с.

сюды́, прысл.

У гэта месца, у гэты бок.

Пакладзі с. кнігу!

сюды́-туды́, прысл.

1. У той і другі бок; у розныя бакі.

Чалавек бегае сюды-туды з самага ранку.

2. У некаторыя месцы.

Трэба сюды-туды збегаць.

3. Нішто сабе, дапушчальна (разм.).

Днём яшчэ сюды-туды, а ў вячэрні змрок адчуваеш сябе як у склепе.

сюжэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Сукупнасць звязаных між сабой дзеянняў, падзей, характараў і лёсаў герояў, у якіх раскрываецца асноўны змест мастацкага твора.

Заблытаны с.

|| прым. сюжэ́тны, -ая, -ае.

Сюжэтныя лініі аповесці.

сюі́та, -ы, ДМ сюі́це, мн. -ы, сюі́т, ж.

Музычны твор, які складаецца з некалькіх рознахарактарных п’ес, аб’яднаных адзінствам задумы.

|| прым. сюі́тны, -ая, -ае.

С. цыкл.

сюрпры́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

Нечаканасць, нечаканы падарунак.

Вось дык с.!

|| прым. сюрпры́зны, -ая, -ае.