сы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с».
Гусі выцягнулі шыі і пачалі с.
2. перан. Гаварыць здушаным ад раздражнення голасам (разм.).
3. перан. Злоснічаць, выказваць сваё незадавальненне (разм.).
С. на мужа.
|| аднакр. сы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).
|| наз. сы́канне, -я, н. і сык, -у, м. (разм.).
сын, -а, мн. сыны́, -о́ў, м.
1. Асоба мужчынскага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.
Малодшы с. вучыцца ў школе.
2. звычайна мн., перан., чаго. Чалавек як носьбіт характэрных рыс свайго асяроддзя, грамадства, народа і пад. (высок.).
Сыны Беларусі.
Сыны свайго часу.
|| ласк. сыно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. (да 1 знач.), сыно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).
|| прым. сыно́ўскі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Сыноўскія абавязкі.
сып, -у, м.
Дробныя плямкі ці прышчыкі, якія з’яўляюцца на целе пры некаторых хваробах.
Алергічны с.
сы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; сы́пся; незак.
1. Пра што-н. сыпкае, дробнае або пра многія прадметы: падаць, валіцца; асыпацца; ляцець, разлятацца ва ўсе бакі; выпадаць.
Са страхі сыплецца снег. 3 торбы сыплецца мука.
2. перан. Пра частыя гукі, словы: чуцца, распаўсюджвацца, гучаць.
Услед сыпаліся жарты.
3. Пра тканіну: разбурацца ў выніку выпадання нітак па абрэзаным краі (разм.).
4. перан. Імкліва ў спеху бегчы.
З узгорка сыпаліся дзеці.
сы́паць, -плю, -плеш, -пле; сып; сы́паны; незак.
1. што. Прымушаць падаць куды-н., паступова выпускаючы (што-н. сыпкае ці дробнае).
С. крупы курам.
С. бульбу ў кучу.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра дробны, часты дождж, снег: ісці, падаць.
З вечара сыпаў калючы снег.
3. перан., што, чым. Накіроўваць на каго-н. у вялікай колькасці; надзяляць, асыпаць.
С. удары.
4. перан., што, чым і без дап. Гаварыць хутка і многа (разм.).
С. жартамі.
5. перан. Імкліва бегчы, ісці, ехаць (разм.).
З хаты сыплюць дзеці.
|| аднакр. сы́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
сы́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
Тое, што і сып.
сы́пкі, -ая, -ае.
Які складаецца з дробных часцінак, не счэпленых адна з адной, які мае ўласцівасць рассыпацца.
Сыпкія рэчывы.
|| наз. сы́пкасць, -і, ж.
сыпнатыфо́зны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да сыпнога тыфу.
С. вірус.
2. Хворы на сыпны тыф.
Палата для сыпнатыфозных (наз.).
сыпны́.
У выразе: сыпны тыф — заразная хвароба, тыф, суправаджаецца з’яўленнем на целе хворага сыпу, плям.