Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сцяжо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

Тое, што і сцяг (у 2 знач.).

|| прым. сцяжко́вы, -ая, -ае.

сцяжы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж. (разм.).

Сцежка.

|| памянш. сцяжы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

сцяка́цца гл. сцячыся.

сцяка́ць, гл. сцячы.

сцяле́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жыцца; зак.

Пра калёсы: зляцець з перадка.

|| незак. сцяле́жвацца, -аецца.

сцяле́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Пра калёсы: сарваць з перадка.

|| незак. сцяле́жваць, -аю, -аеш, -ае.

сця́міць гл. цяміць.

сцямне́лы, -ая, -ае.

Які стаў цёмным, пацямнеў.

С. твар.

сцямне́цца гл. цямнецца.

сцямне́ць гл. цямнець.