Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сці́хнуць, -ну, -неш, -не; сціх, -хла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра гукі, шумы: перастаць гучаць, стаць нячутным.

Крокі сціхлі.

Гул аўтобуса сціх.

2. Перастаць гаварыць, спяваць, крычаць; замоўкнуць.

Гутарка пад акном сціхла.

Дзяўчаты сціхлі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

К вечару вецер сціх.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Суняцца (пра боль і пад.).

Зубны боль сціх.

|| незак. сціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

сці́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

1. Стаць больш павольным (пра рух машыны).

Машыны сцішыліся.

2. Пра гукі, шумы: стаць цішэйшым, бясшумным; сціхнуць.

У зале сцішыліся гукі акардэона.

Перад навальніцай усё сцішылася.

3. Перастаць хвалявацца; супакоіцца, змоўкнуць.

Дзіця паплакала і сцішылася.

4.(1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

Раніцай дождж сцішыўся.

5. Прыйсці ў стан нерухомасці, спакою.

Мора к вечару сцішылася.

|| незак. сці́швацца, -аюся, -аешся, -аецца і сціша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

сці́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць больш павольным рух, ход і пад.; затрымаць, прыцішыць каго-, што-н.

Машына сцішыла ход.

С. хуткасць матацыкла.

2. каго (што). Супакоіць, угаварыць каго-н. перастаць шумець, плакаць і пад.

С. дзіця.

3. што. Зрабіць менш адчувальным, аслабіць што-н.

С. боль.

С. гнеў (прыглушыць).

|| незак. сціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

сцішэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра гукі, шумы: перастаць чуцца, стаць нячутным.

Рыканне кароў сцішэла.

У лесе сцішэла (безас.).

2. Супакоіцца, перастаць перажываць, хвалявацца і пад.

Вярнуўся сын, і маці сцішэла.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле, аслабець.

Снег сцішэў.

Мора сцішэла (супакоілася).

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Крыху ўціхнуць, перастаць балець.

Боль зубоў сцішэў.

сцэ́джванне гл. сцадзіць.

сцэ́джваць гл. сцадзіць.

сцэментава́ць гл. цэментаваць.

сцэ́на, -ы, мн. -ы, сцэн, ж.

1. Спецыяльная пляцоўка, на якой адбываюцца спектаклі, канцэрты, выступленні і інш., а таксама ўвогуле сам тэатр, тэатральная, эстрадная дзейнасць.

Падняцца на сцэну.

Майстры сцэны.

2. Асобная частка акта тэатральнай п’есы, эпізод у п’есе, рамане, аповесці, карціне.

3. Здарэнне, эпізод, які можна назіраць у жыцці.

Сцэна з жыцця студэнтаў.

4. Вострая, рэзкая размова (разм.).

С. рэўнасці.

|| памянш. сцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. сцэні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

сцэнагра́фія, -і, ж. (спец.).

Мастацтва афармлення тэатральнай сцэны, а таксама само такое афармленне.

|| прым. сцэнаграфі́чны, -ая, -ае.

сцэна́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Літаратурна-драматычны твор з падрабязным апісаннем дзеяння, на аснове якога можа ставіцца кінафільм, тэатральная пастаноўка і інш.

С. фільма «Альпійская балада».

2. Спіс дзейных асоб п’есы з указаннем парадку і часу выхаду на сцэну (спец.).

3. Загадзя распрацаваны дэталёвы план правядзення якога-н. відовішча, увогуле (перан.) ажыццяўлення чаго-н.

С. фестывалю.

4. перан. План ажыццяўлення чаго-н.; прагноз.

Дзейнічаць па сцэнарыі.

|| прым. сцэна́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

С. матэрыял.

С. аддзел.