Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

схо́пліваць гл. схапіць.

схоў, схо́ву, мн. схо́вы, схо́ваў, м.

1. Захоўванне чаго-н.

Палажыць грошы на с.

2. Месца, дзе можна схавацца ад каго-, чаго-н., а таксама якое-н. патаемнае месца, збудаванне для ўкрыцця каго-, чаго-н.

Знайсці с. у бярэзніку ад сонца.

На гарышчы быў с.

3. мн. (схо́вы, -аў). Сховішча, памяшканне для захоўвання чаго-н.

4. перан. Тое, што недаступна для іншых, што хаваецца ў душы, сэрцы.

Патаемныя сховы душы.

схудне́лы, -ая, -ае.

Моцна пахудзелы, худы.

Схуднелае дзіця.

|| наз. схудне́ласць, -і, ж.

схудне́нне гл. худнець.

схудне́ць гл. худнець.

сцадзі́ць, сцаджу́, сцэ́дзіш, сцэ́дзіць; сцэ́джаны; зак., што.

1. Зліць, выліць вадкасць, працэджваючы праз што-н.; зліваючы, аддзяліць вадкасць ад аселай гушчы або частку вадкасці, не боўтаючы.

С. ваду з пельменяў.

С. сыроватку з тварагу.

2. Выцадзіць малако з саскоў.

С. грудное малако.

|| незак. сцэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сцэ́джванне, -я, н.

сца́паць гл. цапаць.

сцве́рджанне, -я, мн. -і, -яў, н.

Палажэнне, выказванне.

Сцверджанні па разгледжаных пытаннях былі вельмі розныя.

сцве́рдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Устанавіць, вызначыць на падставе абследавання.

Урач сцвердзіў запаленне лёгкіх.

2. Усвядоміць вартасць, значнасць сябе, сваёй асобы.

С. сваё «я».

3. Афіцыйна ўхваліць, прызнаць устаноўленым; пацвердзіць што-н.

С. дагавор подпісам.

|| незак. сцвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сцвярджэ́нне, -я, н.

сцвісці́, 1 і 2 ас. не ўжыв., сцвіце́; зак. (разм.).

Наскрозь пакрыцца цвіллю, сплеснець.

Батон сцвіў.