схаласты́чны, -ая, -ае.
1. гл. схаластыка.
2. Прасякнуты схаластыкай (у 2 знач.).
Схаластычныя разважанні.
|| наз. схаласты́чнасць, -і, ж.
схамяну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
1. Раптам успомніць што-н.; хутка заўважыць недахоп, памылку.
Схамянуўся: трэба ж яшчэ вывучыць верш на памяць.
2. Спахапіцца, здрыгануцца, выйсці са стану задуменнасці.
С. ад стуку.
схапі́цца, схаплю́ся, схо́пішся, схо́піцца; зак.
1. гл. хапацца.
2. Уступіць у бой, барацьбу, спрэчку.
С. з ворагам.
Зноў схапіліся юнакі дужацца.
3. Раптам успомніць пра што-н.; спахапіцца (разм.).
Схапілася пад вечар, ды позна ўжо.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заняцца полымем.
Пуня схапілася полымем.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца цвёрдым, застыць (спец.).
Бетон схапіўся даволі хутка.
◊
Схапіцца за галаву (разм.) — прыйсці ў адчай, жахнуцца.
|| незак. схо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 4 знач.).
схапі́ць, схаплю́, схо́піш, схо́піць; схо́плены; зак.
1. гл. хапа́ць.
2. што. Набыць, атрымаць, падчапіць якую-н. хваробу (разм.).
С. прастуду.
3. каго-што. Раптоўна і моцна праявіцца ў каго-н. (пра прыступ хваробы, болю; разм.).
Раптоўна схапіла мяне галава.
Жывот схапіла (безас.).
4. перан., што. Хутка засвоіць, успрыняць (разм.).
С. думку выкладчыка.
С. вокам (улавіць).
5. што. Перавязаць, абвязаць чым-н.
С. талію поясам.
6. што. Змацаваць, злучыць (спец.).
С. сцяну клямарам.
7. (звычайна з адмоўем), што і чаго. Паспець, справіцца зрабіць што-н. (разм.).
Адразу ўсё не схопіш.
|| незак. схо́пліваць, -аю, -аеш, -ае (да 4—6 знач.).
схаце́ць, схачу́, схо́чаш, схо́ча; схаці́; зак. (разм.).
Выявіць ахвоту; захацець.
Не с. пайсці ў грыбы.
схваста́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., схво́шчацца; зак.
Сапсавацца ад працяглага хвастання.
Дубчык схвастаўся.
|| незак. схво́ствацца, -аецца.
схваста́ць, схвашчу́, схво́шчаш, схво́шча; схвашчы́; -ста́ны; зак.
1. што. Хвошчучы чым-н., сасцёбаць (разм.).
С. лісце з куста.
2. каго (што). Збіць, хвошчучы чым-н.
С. карову пугай.
3. што. Хвошчучы, сапсаваць.
С. пугу.
|| незак. схво́стваць, -аю, -аеш, -ае.
схва́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Сутыкненне ў баі, барацьбе, у бойцы; спаборніцтва, спрэчка.
С. на смерць.
С. характараў.
2. звычайна мн. (схва́ткі, -так). Сутаргавае, балючае скарачэнне мышцаў жывата, маткі.
Родавыя схваткі.
схваці́цца, схвачу́ся, схва́цішся, схва́ціцца; зак.
Тое, што і схапіцца.
схваці́ць, схвачу́, схва́ціш, схва́ціць; схва́чаны; зак., каго-што.
Тое, што і схапіць.
|| незак. схва́тваць, -аю, -аеш, -ае.