Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

супярэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. каму. Пярэчыць, не згаджаючыся з кім-н.

С. бацьку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаму. Не адпавядаць, маючы ў сабе супярэчнасці.

Паказанні сведак супярэчылі адно аднаму.

супясча́ны гл. супесак.

су́ра, -ы, ж.

Раздзел Карана.

сураві́зна, -ы, ж. (спец.).

Суравая або неапрацаваная тканіна, пража.

Прамыўка суравізны.

суравы́, -а́я, -о́е.

Пра тканіну, ніткі: грубы, нябелены.

Суравое палатно.

С. абрус (з такой тканіны).

сурага́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Замяняльнік натуральнага прадукту, прадмета, які толькі часткова мае яго некаторыя ўласцівасці.

С. скуры.

|| прым. сурага́тны, -ая, -ае.

суразме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Зрабіць суразмерным, устанавіць адпаведнасць з чым-н.

С. свае выдаткі з прыбыткам.

|| незак. суразме́рваць, -аю, -аеш, -ае і суразмяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

суразме́рны, -ая, -ае.

Які адпавядае чаму-н. па велічыні, памерах; прапарцыянальны.

Выдаткі суразмерныя заработку.

|| наз. суразме́рнасць, -і, ж.

суразмо́вец, -ўца, м.

Тое, што і суразмоўнік.

суразмо́ўнік, -а, М -ку, мн. -і, -аў, м.

Той, хто вядзе гутарку, размаўляе з кім-н.

Цікавы с.

|| ж. суразмо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.