кры́ўдны, -ая, -ае.
Які заключае ў сабе крыўду, прычыняе крыўду.
Крыўдная мянушка.
Крыўдныя словы.
крыўля́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ля́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ля́к (разм.).
Чалавек, які крыўляецца; ламака.
крыўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.
Рабіць грымасы, трымацца ненатуральна.
К. перад люстэркам.
|| наз. крыўля́нне, -я, н.
крыха́, -і́, ДМ крысе́, ж.
Нязначная колькасць, часцінка чаго-н.
К. хлеба.
крыхабо́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (неадабр.).
Чалавек, схільны да крыхаборства.
|| прым. крыхабо́рскі, -ая, -ае.
крыхабо́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (неадабр.).
Займацца крыхаборствам, быць крыхаборам.
крыхабо́рства, -а, н. (неадабр.).
1. Празмерная дробязнасць, скупасць.
2. Празмерная ўвага да дробязей, што шкодзіць больш важным агульным пытанням.
|| прым. крыхабо́рскі, -ая, -ае.
крыху́, прысл.
1. У невялікай колькасці, нямнога.
Узяць к. солі.
Назбіраць к. грыбоў.
2. У нязначнай ступені.
К. падлячыцца.
крыць, кры́ю, кры́еш, кры́е; крый; кры́ты; незак.
1. што. Рабіць страху, дах.
К. хату.
К. веранду.
2. каго-што. Рэзка, груба крытыкаваць, лаяць (разм.).
К. недахопы.
◊
Крый бог (божа) (разм.) — ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. недапушчальнае.
Няма чым крыць (разм.) — няма чаго сказаць у адказ, у апраўданне.
Няхай бог крые (разм.) — ужыв. як пажаданне, пазбаўленне ад чаго-н. дрэннага.
|| зак. накры́ць, -кры́ю, -кры́еш, -кры́е; -кры́ты (да 1 знач.) і пакры́ць, -кры́ю, -кры́еш, -кры́е; -кры́ты (да 1 знач.).
крыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.
1. Абзывацца крыкам (у 1 знач.); паднімаць крык.
К. ад болю.
Крычаць, што аж у Крычаве чуваць!
2. Гучна гаварыць.
Не трэба к., гавары спакойна.
3. на каго (што). Гаварыць з кім-н. рэзкім тонам, лаяць каго-н.
К. на дзяцей.
4. перан. Шмат гаварыць пра каго-, што-н., многа пісаць у друку, прыцягваючы агульную ўвагу.
Так і крычаць газеты аб перамогах.
Аб такой падзеі нельга многа к.
◊
Крычма крычаць (разм.) — вельмі моцна крычаць (ад страху, крыўды і пад.).
Хоць гвалт (каравул) крычы (разм.) — пра цяжкае бязвыхаднае становішча.
|| аднакр. кры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 3 знач.).