Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кро́ўны і (разм.) крэ́ўны, -ая, -ае.

1. Родны па крыві; які паходзіць ад адных продкаў.

К. брат.

Кроўная радня.

2. перан. Вельмі блізкі, цесны, моцны, непарушны.

Кроўная сувязь пісьменніка з народам.

Кроўна (прысл.) зацікаўлены ў чым-н.

Кроўная крыўда — цяжкая, якая глыбока кранае.

Кроўная помста — помста забойствам за забойства сваяка як перажытак родавага ладу.

Кроўныя грошы (разм.) — грошы, нажытыя сваёй працай.

|| наз. кро́ўнасць, -і, ж. (да 2 знач.) і крэ́ўнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

крэазо́т, -у, Мо́це, м.

Прадукт сухой перагонкі драўніны — масляністая вадкасць з пахам драўніннага дзёгцю, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы.

|| прым. крэазо́тавы, -ая, -ае.

крэату́ра, -ы, ж., каго або чыя (кніжн.).

Той, хто займае пасаду дзякуючы пратэкцыі якой-н. уплывовай асобы і з’яўляецца паслухмяным выканаўцам яе волі; стаўленік.

крэве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Невялікі ядомы марскі рак; мяса гэтага рака.

Салат з крэветак.

|| прым. крэве́тачны, -ая, -ае.

Крэветачнае масла.

крэ́да, нескл., н.

1. Сімвал веры ў каталіцкай царкве.

2. перан. Чые-н. перакананні, светапогляд (кніжн.).

крэ́дыт, -у, М -дыце, м. (спец.).

У прыходна-расходных кнігах: падлік расходаў і даўгоў дадзенай установы.

|| прым. крэ́дытавы, -ая, -ае.

крэды́т, -у, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Продаж тавараў з адтэрмінаванай платай або часовая выдача банкам грошай у доўг на пэўныя расходы з выплатай за гэта працэнтаў.

Узяць мэблю ў крэдыт.

Валютны к.

2. звычайна мн. Грашовыя сумы, адпушчаныя на пэўныя расходы.

Крэдыты на будаўніцтва.

Крэдыты на сацыяльную сферу.

3. перан. Давер’е, аўтарытэт (кніжн.).

Палітычны к.

Карыстацца крэдытам у каго-н.

|| прым. крэды́тны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Крэдытныя аперацыі.

крэдытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што.

Адпусціць (адпускаць) каму-н. крэдыты.

К. капітальнае будаўніцтва.

|| наз. крэдытава́нне, -я, н.

крэдытаздо́льны, -ая, -ае.

Здольны вярнуць тое, што ўзяў у крэдыт.

|| наз. крэдытаздо́льнасць, -і, ж.

крэдыто́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба або ўстанова, якія даюць грошы або тавары ў крэдыт.

|| прым. крэдыто́рскі, -ая, -ае.