Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крова...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «кроў», напр.: кроваачышчальны, кровазварот, кровапапаўненне.

кровазваро́т, -у, Мо́це, м.

Бесперапынны рух крыві па сасудах крывяноснай сістэмы ў целе чалавека або жывёліны.

кровазліццё, -я́, н.

Зліццё крыві з пашкоджаных сасудаў у органы і тканкі.

К. ў мозг.

кровазмяшэ́нне, -я, н.

Палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі.

|| прым. кровазмяша́льны, -ая, -ае.

кровападцёк, -у, мн. -і, -аў, м.

Сіняк ад падскурнага кровазліцця, выкліканага ўдарам і пад.

|| прым. кровападцёчны, -ая, -ае.

кровапралі́тны, -ая, -ае.

Які суправаджаецца кровапраліццем.

Кровапралітная вайна.

|| наз. кровапралі́тнасць, -і, ж.

кровапралі́цце, -я́, н.

Забойства, масавая гібель людзей.

Пазбегнуць кровапраліцця.

кровапуска́нне, -я, н.

Спусканне з арганізма пэўнай колькасці крыві з лячэбнай мэтай.

|| прым. кровапуска́льны, -ая, -ае.

кроваспыня́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для спынення кровацячэння.

Кроваспыняльныя сродкі.

кроватачы́вы, -ая, -ае.

Такі, з якога выдзяляецца, цячэ кроў.

|| наз. кроватачы́васць, -і, ж.