крыць, кры́ю, кры́еш, кры́е; крый; кры́ты; незак.

1. што. Рабіць страху, дах. К. хату. К. веранду.

2. каго-што. Рэзка, груба крытыкаваць, лаяць (разм.). К. недахопы.

Крый бог (божа) (разм.) — ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. недапушчальнае.

Няма чым крыць (разм.) — няма чаго сказаць у адказ, у апраўданне.

Няхай бог крые (разм.) — ужыв. як пажаданне, пазбаўленне ад чаго-н. дрэннага.

|| зак. накры́ць, -кры́ю, -кры́еш, -кры́е; -кры́ты (да 1 знач.) і пакры́ць, -кры́ю, -кры́еш, -кры́е; -кры́ты (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)