крыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.
1. Абзывацца крыкам (у 1 знач.); паднімаць крык.
К. ад болю.
Крычаць, што аж у Крычаве чуваць!
2. Гучна гаварыць.
Не трэба к., гавары спакойна.
3. на каго (што). Гаварыць з кім-н. рэзкім тонам, лаяць каго-н.
К. на дзяцей.
4. перан. Шмат гаварыць пра каго-, што-н., многа пісаць у друку, прыцягваючы агульную ўвагу.
Так і крычаць газеты аб перамогах.
Аб такой падзеі нельга многа к.
◊
Крычма крычаць (разм.) — вельмі моцна крычаць (ад страху, крыўды і пад.).
Хоць гвалт (каравул) крычы (разм.) — пра цяжкае бязвыхаднае становішча.
|| аднакр. кры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)