фанза́, -ы́, ж.
Кітайская шаўковая тканіна, падобная да тафты.
|| прым. фанзо́вы, -ая, -ае.
Ф. сарафан.
фано́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.
Першы прыбор для запісу і ўзнаўлення гукаў.
|| прым. фанаграфі́чны, -ая, -ае.
фант, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. толькі мн. Гульня, удзельнікі якой у якасці штрафу выконваюць якія-н. жартоўныя даручэнні.
Гуляць у фанты.
2. Рэч, якая аддаецца ўдзельнікам гэтай гульні для жараб’ёўкі.
3. Заданне, якое даецца ўдзельніку гульні ў якасці штрафу.
фантазёр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Чалавек, які любіць фантазіраваць.
|| ж. фантазёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым. фантазёрскі, -ая, -ае.
фантазі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.
1. Прыдумваць, уяўляць, ма́рыць.
2. Выдумляць што-н. непраўдападобнае, тое, чаго не можа быць.
Дзеці многа фантазіруюць.
|| зак. сфантазі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй (да 2 знач.).
|| наз. фантазі́раванне, -я, н. і фантазёрства, -а, н.
фанта́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.
1. Здольнасць да творчага ўяўлення і само творчае ўяўленне.
Багатая ф.
2. Мара, прадукт чыйго-н. уяўлення.
Гэта не сапраўднасць, а ф.
3. Нешта непраўдападобнае, выдуманае.
Гэта дзіцячая ф.
4. Дзівацтва; нечаканы, дзіўны ўчынак (разм.).
Прыйшла ў галаву ф.
5. Музычны твор свабоднага характару; імправізацыя.
Ф. на тэмы беларускіх народных песень.
|| прым. фантазі́йны, -ая, -ае.
фанта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Струмень вадкасці, газу і пад., які з сілай выкідваецца ўверх пад высокім ціскам.
Ф. нафты.
Газавы ф.
Кроў б’е фантанам з раны.
2. Маса чаго-н., што высока ўзлятае ўверх, з сілай вырываецца адкуль-н.
Вогненны ф. у небе.
Радасць б’е фантанам (перан.).
3. Збудаванне для падачы вады пад напорам.
Ф. у скверы.
|| прым. фанта́нны, -ая, -ае.
Фантанная нафта.
фантанава́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ну́е; незак.
Выбівацца, выходзіць на паверхню чаго-н. у выглядзе фантана (у 1 і 2 знач.).
Нафта фантануе.
Ф. ідэямі.
|| наз. фантанава́нне, -я, н.
фантасмаго́рыя, -і, ж.
Прывіды, вычварныя малюнкі, што бачацца чалавеку ў хваравітым сне.
|| прым. фантасмагары́чны, -ая, -ае.
фанта́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
1. Чалавек, які любіць адцавацца фантазіі (у 2 знач.), фантазёр.
2. Пісьменнік, што працуе ў галіне фантастыкі (у 3 знач.).
|| ж. фанта́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.