Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

факс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і тэлефакс.

2. Апарат для перадачы графічнай інфармацыі ў арыгінальным выглядзе.

3. Паведамленне, перададзенае з дапамогай такога апарата.

Атрымаць ф.

факсі́міле.

1. нескл., н. Дакладнае ўзнаўленне рукапісу, дакумента, подпісу (спец.).

2. прым., нязм. Дакладна ўзноўлены.

Подпіс ф.

3. прысл. Дакладна ўзноўлены.

Рукапіс выдадзены ф.

|| прым. факсімі́льны, -ая, -ае.

факстро́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Хуткі рытмічны танец чатырохдольнага памеру, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прым. факстро́тны, -ая, -ае.

факт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Нявыдуманы, сапраўдны выпадак, падзея, тое, што адбылося на самай справе.

Сапраўдны ф.

Паведаміць факты.

Паставіць перад фактам каго-н. (перан.: становішча, калі ўжо нічога нельга змяніць).

2. часц. сцвярдж. Ужыв. са знач. так, сапраўды, бясспрэчна (разм.).

Няўжо ўсе сабраліся? — Ф.!

фактагра́фія, -і, ж.

Апісанне фактаў без іх аналізу, абагульнення.

|| прым. фактаграфі́чны, -ая, -ае.

фа́ктар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Істотныя абставіны, прычына, рухаючая сіла якога-н. працэсу, што вызначае яго характар або асобныя рысы.

Ф. часу.

Трэба ўлічваць прыродныя фактары.

2. -а. Пасрэднік, камісіянер (уст.).

3. -а. Кіраўнік тэхнічнай часткі друкарні, распарадчык яе работамі (уст.).

факто́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Гандлёвая кантора і пасяленне еўрапейскіх купцоў у каланіяльных краінах.

2. Гандлёвы і нарыхтоўчы пункт у аддаленых прамысловых раёнах.

Пушная ф. на Поўначы.

факту́ра¹, -ы, ж. (спец.).

1. Своеасаблівая якасць апрацоўкі матэрыялу, яго паверхні.

Ф. тканіны.

2. Своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва.

Вобразная ф. паэмы.

|| прым. факту́рны, -ая, -ае.

факту́ра², -ы, ж. (спец.).

Рахунак з вопісам адпраўленага тавару.

|| прым. факту́рны, -ая, -ае.

факты́чны, -ая, -ае.

1. Які адлюстроўвае сапраўдны стан чаго-н., адпавядае фактам; заснаваны на дакументальнай дакладнасці або які адпавядае ёй.

Фактычныя звесткі.

Фактычныя доказы.

Фактычна (прысл.) ён з’яўляецца кіраўніком гэтай тэмы.

Фактычныя выклады.

2. Які існуе ў наяўнасці, але не ўзаконены юрыдычна.

Ф. шлюб.

|| наз. факты́чнасць, -і, ж.