Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

музеязна́ўства, -а, н.

Навука аб арганізацыі і дзейнасці музеяў.

|| прым. музеязна́ўчы, -ая, -ае.

му́зыка, -і, ДМ -зыцы, ж.

1. Галіна мастацтва, якая адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых мастацкіх вобразах, а таксама творы такога мастацтва.

Класічная м.

Інструментальная м.

М.

Ю.

Семянякі.

2. Выкананне твораў гэтага мастацтва на інструментах.

М. і спевы.

3. перан., чаго. Мелодыя, прыемнае гучанне чаго-н.

М. мовы.

4. перан. Якая-н. добра арганізаваная, наладжаная справа (разм.).

Сапсаваў усю музыку.

музы́ка, -і, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Музыкант.

М. зайграў беларускую полечку.

музыкаве́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па музыказнаўстве.

музыказна́вец, -на́ўца, мн.а́ўцы, -на́ўцаў, м.

Тое, што і музыкавед.

музыказна́ўства, -а, н.

Раздзел мастацтвазнаўства, які вывучае тэорыю і гісторыю музыкі, музычную культуру народаў.

|| прым. музыказна́ўчы, -ая, -ае.

музыка́льны, -ая, -ае.

Здольны да музыкі, які тонка разумее музыку.

Музыкальнае дзіця.

М. слых.

|| наз. музыка́льнасць, -і, ж.

музыка́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, наогул чалавек, які грае на якім-н. музычным інструменце.

|| ж. музыка́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).

|| прым. музыка́нцкі, -ая, -ае.

музы́чны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да музыкі.

М. інструмент.

М. вечар.

М. твор.

М. магазін.

М. кабінет.

Музычная драма.

М. вобраз.

|| наз. музы́чнасць, -і, ж.

му́ка, -і, ДМ му́цы, мн. -і, мук, ж.

Фізічная або маральная пакута.

Душэўныя мукі.

Мукі адзіноты.