Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

літро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (разм.).

Бутэлька ёмістасцю ў адзін літр.

|| прым. літро́вачны, -ая, -ае.

літургі́я, -і, ж.

Хрысціянскае набажэнства, у час якога робяць прычасце; імша, абедня.

|| прым. літургі́чны, -ая, -ае і літургі́йны, -ая, -ае.

Літургічныя спевы.

Літургійны год.

лі́ты, -ая, -ае.

Выраблены ліццём.

Літая сталь.