Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зраўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак.

1. што. Зрабіць што-н. роўным, гладкім.

З. зямлю.

2. каго-што з кім-чым. Параўнаць што-н. з чым-н.

З. адно з другім.

|| незак. зраўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

зраўня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Тое, што і зраўнавацца.

зраўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

Тое, што і зраўнаваць.

зрачы́ся, зраку́ся, зрачо́шся, зрачэ́цца; зрачо́мся, зрачаце́ся, зраку́цца; зро́кся, зракла́ся, -ло́ся; зрачы́ся; зак., каго-чаго (разм.).

Адмовіцца, адрачыся ад каго-, чаго-н.

З. сваіх слоў.

З. бацькоў.

|| незак. зрака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

зрашчэ́нне, -я, н.

1. гл. зрасціся.

2. Месца, на якім адбылося злучэнне, зрастанне чаго-н.

З. косці пасля пералому.

Фразеалагічнае зрашчэнне — устойлівы выраз, які складаецца з некалькіх слоў, што выражаюць адно паняцце.

зрашэ́ціць, -э́чу, -э́ціш, -э́ціць; -э́ць; -э́чаны; зак., каго-што.

Пакрыць скрозь дзіркамі, зрабіць падобным на рэшата.

З. кулямі сцяну.

|| незак. зрашэ́чваць, -аю, -аеш, -ае.