Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

віно́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто вінаваты ў чым-н., хто з’яўляецца прычынай, крыніцай чаго-н.

В. бедства.

В. урачыстасці (жарт.).

|| ж. віно́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

вінт¹, -а́, М -нце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Частка рухавіка парахода, самалёта і пад. ў выглядзе лопасцей, замацаваных на вале.

|| прым. вінтавы́, -а́я, -о́е.

вінт², -а, М -нце, м.

Род карцёжнай гульні.

вінтамато́рны, -ая, -ае.

Пра лятальны апарат, які рухаецца пры дапамозе матора і вінта (прапелера).

В. самалёт.

Вінтаматорная авіяцыя.

вінто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Ружжо са спіральнай нарэзкай у канале ствала.

В. з аптычным прыцэлам.

|| прым. вінто́вачны, -ая, -ае.

вінчэ́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

У інфарматыцы: запамінальнае ўстройства камп’ютара, у якім магнітныя дыскі размешчаны ў герметычным кажуху.

|| прым. вінчэ́старны, -ая, -ае.

віншава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто віншуе каго-н., прыходзіць з віншаваннем.

|| ж. віншава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. віншава́льніцкі, -ая, -ае.

віншава́льны, -ая, -ае.

Які ўтрымлівае віншаванні.

Віншавальная паштоўка.

віншава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; незак., каго з чым.

Вітаць з выпадку чаго-н. прыемнага, радаснага.

В. са святам, з юбілеем.

|| зак. павіншава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны.

|| наз. віншава́нне, -я, н.

ві́ны, -аў, адз. віна, -ы, ж.

Масць у ігральных картах, тое, што і пікі.

|| прым. віно́вы, -ая, -ае.