Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бле́дны, -ая, -ае.

1. Без натуральнага румянцу, бяскроўны.

Б. твар.

2. Афарбаваны ў няяркі колер.

Бледныя фарбы.

3. перан. Невыразны, бедны.

Бледная мова.

|| наз. бле́днасць, -і, ж.

блеф, -у, м.

Выдумка з мэтай увядзення ў зман або запалохвання.

бле́шня, -і, мн. -і, -яў і бле́шань, ж.

Тое, што і блясна.

блі́жні, -яя, -яе.

1. Самы блізкі па адлегласці.

Бліжнія вёскі.

2. у знач. наз. блі́жні, -яга, мн. -ія, -іх, м. Родны чалавек або прыяцель.

Дапамога сваім бліжнім.

блізару́кі, -ая, -ае.

1. Які дрэнна бачыць на далёкую адлегласць.

2. перан. Недальнабачны.

Блізарукае рашэнне.

|| наз. блізару́касць, -і, ж.

блі́зіцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -зіцца; незак.

Набліжацца, надыходзіць.

Б. жніво.

блі́зкі, -ая, -ае; бліжэ́йшы; найбліжэ́йшы.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці.

Б. лес.

Жыць блізка (прысл.).

2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу.

Блізкае будучае.

3. Які мае кроўныя сувязі; родны.

Б. сваяк.

Страціць блізкіх (наз.).

4. Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, любові.

Блізкія адносіны.

5. Падобны.

Блізкія па змесце творы.

6. Добра вядомы, дарагі.

Здаецца блізкім той куток, дзе нарадзіўся і вырас.

|| наз. блі́зкасць, -і, ж.

блізня́ты, -ня́т, адз. блізня́ і блізнё, -ня́ці, Т -нём, н.

Дзеці адной маці, якія нарадзіліся адначасова.

Нарадзіць блізнят.

Браты-б.

|| прым. блізня́чы, -ая, -ае.

блік, -у, мн. -і, -аў, м.

Светлавая пляма або водбліск якога-н. святла на гладкай паверхні, на цёмным фоне.

блін, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Мучны выраб з рэдкага цеста, спечаны на патэльні.

Бліны з макам.

Б. не клін: бруха не расколе (прыказка).

|| прым. блі́нны, -ая, -ае і бліно́вы, -ая, -ае.