Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сувыме́рны, -ая, -ае.

Такі, які можна змераць аднолькавай з чым-н. мерай; такі, які можна параўнаць.

Сувымерныя велічыні.

Сувымерныя паняцці.

|| наз. сувыме́рнасць, -і, ж.

сувязі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Работнік сувязі (у 6 знач.), а таксама ваеннаслужачы войск сувязі.

|| ж. сувязі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

су́вязны, -ая, -ае.

Які звязвае, аб’ядноўвае што-н.

Сувязнае звяно.

сувязны́, -а́я, -о́е.

1. Які наладжвае і падтрымлівае сувязь з суседнімі воінскімі часцямі.

С. самалёт.

2. сувязны́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м.; сувязна́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж. Той, хто пасланы (ці каго пасылаюць) для падтрымання сувязі (у 5 знач.) паміж воінскімі часцямі, членамі канспіратыўнай арганізацыі.

Чакаць сувязнога на канспіратыўнай кватэры.

су́вязь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Адносіны ўзаемнай залежнасці, абумоўленасці, агульнасці паміж чым-н.

С. навукі з вытворчасцю.

Прычынная с.

2. Цесныя зносіны паміж кім-, чым-н.

Гістарычныя сувязі народаў.

Не траціць сувязей са школай.

3. Любоўныя сувязі, сужыццё.

Быць у сувязі з кім-н.

4. мн. Блізкае знаёмства з кім-н., якое дае магчымасць мець падтрымку, выгаду ў чым-н.

Мець сувязі ў медыцыне.

Надзейныя сувязі.

5. Зносіны з кім-, чым-н., магчымасці такіх зносін, а таксама сродкі, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца прыём і перадача інфармацыі.

С. з Мінскам.

Тэлеграфная с.

С. пры дапамозе спадарожніка Зямлі.

6. Сукупнасць устаноў, тэхнічных сродкаў і праграм, якія забяспечваюць зносіны на адлегласць (тэлефон, электронная пошта, тэлеграф і інш.).

Паштовае аддзяленне сувязі.

Работнікі сувязі.

Мабільная с.

У сувязі з чым — з прычыны чаго-н.

Спазнілася ў сувязі з дрэнным надвор’ем.

суглі́нак, -нку, м.

Гліністая глеба са значнай колькасцю пяску.

|| прым. суглі́ністы, -ая, -ае.

сугне́й, -я, мн. -і, -яў, м. (неадабр.).

Пануры чалавек, нелюдзень.

суграмадзя́не, -дзя́н, адз. суграмадзя́нін, -а, м. (высок.).

Грамадзяне адной краіны, суайчыннікі.

сугу́чны, -ая, -ае.

1. Які гучыць суладна, гарманічна (пра музычныя гукі).

2. Які супадае, падобны па гучанні (пра словы, гукі мовы).

3. перан. Які гарманіруе з чым-н.

Настрой с. з цудоўным надвор’ем.

|| наз. сугу́чнасць, -і, ж.

сугу́чча, -а, н.

1. Спалучэнне некалькіх гукаў рознай вышыні.

2. Рыфма, паўтарэнне ў вершы падобных галосных гукаў, а таксама падобнае гучанне канцоў радкоў у ім.

Удалае с.

3. Унутраная адпаведнасць, адзінства.

С. талентаў.

С. колераў.