стэтаско́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Медыцынскі інструмент у выглядзе трубкі для выслухвання сэрца і лёгкіх.
|| прым. стэтаско́пны, -ая, -ае.
су..., прыстаўка.
1. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і абазначае:
1) сумеснасць, саўдзел, напр.: сунаймальнік, суадказчык, сустаршыня;
2) падабенства, напр.: суглінак, супесак, сукравіца;
3) сукупнасць, зборнасць, напр.: суквецце, суплоддзе.
2. Ужыв. пры ўтварэнні прыметнікаў і абазначае:
1) суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі, напр.: суадносны, сугучны;
2) збліжэнне, супадзенне ў прасторы або ў часе, напр.: сучасны, сумежны.
3. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае сумеснасць, суправаджэнне або ўстанаўленне суадносін паміж чым-н., напр.: сумясціць, суіснаваць, суаднесці.
суадне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; суаднёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак., што.
Выявіць, устанавіць суадносіны паміж чым-н.; супаставіць, параўнаць.
С. паказанні сведак.
С. факты.
|| незак. суадно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.
|| наз. суаднясе́нне, -я, н.
суадне́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нясе́цца; зак.
Быць суаднесеным, супастаўленым.
Гэтыя два паняцці суадносяцца паміж сабой.
|| незак. суадно́сіцца, -но́сіцца.
суадно́сіны, -сін.
Узаемная сувязь, адносіны паміж чым-н.
С. паняццяў.
суадно́сны, -ая, -ае.
Які знаходзіцца ў суадносінах з чым-н.
Суадносныя паняцці.
|| наз. суадно́снасць, -і, ж.
суайчы́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).
Чалавек, які мае з кім-н. агульную айчыну.
|| ж. суайчы́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
суа́ўтар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Асоба, якая сумесна з кім-н. з’яўляецца аўтарам літаратурнага навуковага твора, адкрыцця або вынаходства.
С. манаграфіі.
С. сцэнарыя.
С. праекта помніка.
|| прым. саа́ўтарскі, -ая, -ае.
суа́ўтарства, -а, н.
Сумеснае аўтарства, работа некалькіх аўтараў.
суб...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) другаснасці, пабочнасці, падначаленасці, маласці ў параўнанні з тым, што названа ў базавай аснове, напр.: субпадрад, субпадрадчык, субынспектар, субпрэфект, субарэнда, субпрадукты, субкантынент, субадзінка, субклетачны, субмікронны, суб’ядзерны;
2) знаходжання каля чаго-н., пад чым-н., напр.: субстратасфера, субальпійскі, субарктычны, субсветлавы.