Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стэнаграфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., што.

Рабіць (зрабіць) стэнаграфічны запіс чаго-н.

|| зак. застэнаграфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны.

|| наз. стэнаграфава́нне, -я, н.

|| м. стэно́граф, -а, мн. -ы, -аў і стэнаграфі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў (уст.).

|| стэнаграфі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

стэнагра́фія, -і, ж.

Спосаб хуткага запісу вуснай мовы пры дапамозе асобых знакаў.

|| прым. стэнаграфі́чны, -ая, -ае.

стэнакарды́я, -і, ж.

Адна з форм ішэмічнай хваробы сэрца, захворванне сардэчных артэрый.

|| прым. стэнакарды́чны, -ая, -ае.

стэнд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Шчыт, стойка, на якія выстаўляюцца прадметы для азнаямлення.

Стэнды з кнігамі.

2. Спецыяльная ўстаноўка для зборкі і выпрабавання машын.

Кантрольна-праверачны с.

3. Спецыяльна абсталяванае месца для спартыўнай і вучэбнай стральбы шротам па мішэнях-талерачках.

|| прым. стэ́ндавы, -ая, -ае.

стэп, -у, мн. -ы, -аў, м.

Бязлесная роўная прастора ў зоне сухога клімату з травяністай расліннасцю.

|| прым. стэ́павы, -ая, -ае.

стэпаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Жыхар стэпавай мясцовасці.

2. Конь стэпавай пароды.

|| ж. стэпаві́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

3. Стэпавая птушка.

стэ́рлінг, -а, мн. -і, -аў, м.

У выразе: фунт стэрлінгаў — грашовая адзінка Вялікабрытаніі, роўная 100 пенсам.

|| прым. стэ́рлінгавы, -ая, -ае.

стэрх, -а, мн. -і, -аў, м.

Белы журавель, які водзіцца ў тундры і лесатундры.

стэрылізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

1. што. Зрабіць (рабіць) стэрыльным, абеззаразіць (-ражваць).

2. каго-што. Зрабіць (рабіць) няздольным даваць патомства шляхам асобай аперацыі (спец.).

|| наз. стэрыліза́цыя, -і, ж.

|| прым. стэрылізацы́йны, -ая, -ае.

стэрыліза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для стэрылізацыі (гл. стэрылізаваць у 1 знач.).