Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ступі́ць² гл. тупіць.

ступня́, -і́, мн. сту́пні і (з ліч. 2, 3, 4) ступні́, сту́пняў, ж.

1. Частка нагі ад шчыкалаткі ўніз.

2. Ніжняя паверхня нагі, падэшва.

сту́хнуць¹ гл. тухнуць¹.

сту́хнуць² гл. тухнуць².

стушава́цца, -шу́юся, -шу́ешся, -шу́ецца; -шу́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць стушаваным, пры дапамозе тушоўкі зрабіць пераход ад цёмнага да светлага (спец.).

Контуры малюнка стушаваліся.

2. перан. Сумецца, збянтэжыцца.

С. на экзаменах.

|| незак. стушо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца і тушава́цца, -шу́юся, -шу́ешся, -шу́ецца; -шу́йся (да 2 знач.).

стушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; зак., што.

1. Тушуючы, зрабіць непрыкметным і паступовым пераход ад цёмнага да светлага колеру (спец.).

С. плоскасць.

2. перан. (разм.). Зрабіць менш прыкметным, выразным; згладзіць.

Час стушаваў гора.

|| незак. стушо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. стушо́ўванне, -я, н. і стушо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

стушы́ць гл. тушыць².

стык, -у, мн. -і, -аў, м.

Месца злучэння, сутыкнення двух канцоў, дзвюх частак чаго-н.

С. участкаў.

С. панэлей.

На стыку дзвюх эпох.

|| прым. сты́кавы, -ая, -ае.

стыкава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ку́ецца; зак. (спец.).

Цесна, шчыльна злучацца канцамі, часткамі.

Касмічныя караблі стыкаваліся на арбіце.

|| наз. стыко́ўка, -і, ДМо́ўцы; мн. -і, -ко́вак, ж. і стыкава́нне, -я, н.

стыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што (спец.).

Цесна злучыць канцамі, часткамі.

С. звёны пантоннага моста.

|| наз. стыко́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж. і стыкава́нне, -я, н.

|| прым. стыко́вачны, -ая, -ае.