Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стулі́ць, стулю́, сту́ліш, сту́ліць; сту́лены; зак., што.

1. Пра вочы, губы і пад.: заплюшчыць, сціснуць.

С. вочы.

2. Звесці, злучыць разам.

С. ножкі цыркуля.

|| незак. сту́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сту́льванне, -я, н.

стульча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

У туалеце: сядзенне з адтулінай у сярэдзіне.

сту́па, -ы, мн. -ы, ступ, ж.

Драўляная або металічная пасудзіна, у якой таўкуць што-н. таўкачом.

Таўчы ваду ў ступе (разм., неадабр.) — займацца пустымі размовамі, непатрэбнай справай.

ступа́, -ы́, ж.

Тэмп руху пры хадзьбе, яздзе на кані; крок.

Ехаць мернай ступою.

ступа́нне гл. ступіць¹.

ступа́ць гл. ступіць¹.

ступе́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Мера праяўлення якой-н. якасці, дзеяння і пад., параўнальная велічыня чаго-н.

С. падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю.

У значнай ступені.

У нейкай ступені (часткова).

2. перан. Этап у развіцці, здзяйсненні чаго-н.

С. развіцця эканомікі.

3. з парадк. ліч. Разрад, падраздзяленне ў класіфікацыі, структуры чаго-н.

Ордэн Славы і ступені.

Другая с. апёкаў.

4. Навуковая кваліфікацыя ў пэўнай галіне ведаў.

С. кандыдата філалагічных навук.

5. У матэматыцы: здабытак роўных сумножнікаў.

Лік у пятай ступені.

6. Частка састаўной ракеты, якая забяспечвае яе палёт на пэўным участку траекторыі і аддзяляецца пасля выгарання паліва, што знаходзіцца ў ёй.

7. Тое, што і прыступка.

Ступені лесвіцы.

Ступені параўнання — у граматыцы: формы якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якія выражаюць якасць прадмета безадносна да яго меры (звычайная ступень) або параўнальна большую ці самую высокую меру якасці (вышэйшая і найвышэйшая ступень).

ступе́ньчаты, -ая, -ае.

1. гл. ступень (у 2 і 6 знач.).

2. Размешчаны ступенямі (у 7 знач.).

С. спуск з гары.

|| наз. ступе́ньчатасць, -і, ж.

ступі́цца гл. тупіцца.

ступі́ць¹, ступлю́, сту́піш, сту́піць; зак.

1. Зрабіць крок, наблізіцца, падысці да каго-, чаго-н.

Не можа с. колькі крокаў.

С. да акна.

2. Паставіць нагу куды-н., наступіць на каго-, што-н.

С. на змяю.

3. Увайсці куды-н.; апынуцца дзе-н.

Першы раз ступіла ў новую кватэру.

|| незак. ступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ступа́нне, -я, н.