Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

студы́ец, -ды́йца, мн.ы́йцы, -ды́йцаў, м.

Вучань студыі (у 3 знач.), а таксама артыст студыі (у 4 знач.).

|| ж. студы́йка, -і, ДМы́йцы, мн. -і, -ды́ек.

сту́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Прадпрыемства па вытворчасці фільмаў або гуказапісаў.

С. «Беларусьфільм».

С. гуказапісу.

2. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, адкуль вядуцца радыё- ці тэлевізійныя перадачы.

3. Майстэрня мастака або скульптара.

4. Школа або клас падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў, артыстаў.

Мастацкая с.

Балетная с.

5. Назва некаторых тэатральных калектываў маладых акцёраў.

Тэатр-с.

|| прым. студы́йны, -ая, -ае.

студэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Навучэнец вышэйшай навучальнай установы.

|| ж. студэ́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. студэ́нцкі, -ая, -ае.

студэ́нцтва, -а, н.

1. зб. Студэнты.

Беларускае с.

2. Перыяд вучобы ў вышэйшай навучальнай установе.

Гады с.

сту́жачны гл. істужка.

сту́жка гл. істужка.

сту́жкавы гл. істужка.

сту́зацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Стаміцца, змарыцца, змучыцца ў якіх-н. клопатах, справах.

С. на пагрузцы.

сту́заць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

1. Затузаць, зацягаць.

С. каня.

2. перан. Давесці да хворага, нервовага стану, змучыць.

Хвароба стузала чалавека.

стук¹, -у, м.

1. Кароткі адрывісты гук, шум ад удару, ад падзення цвёрдых прадметаў.

С. сякеры аб бервяно.

2. Удар, які апавяшчае аб прыходзе або просьбе дазволіць зайсці.

С. у акно.

Увайсці са стукам.

3. Шум, які ўтвараецца рытмічнымі скарачэннямі сэрца.

Слухаць с. сэрца.