Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стро́іць³, стро́ю, стро́іш, стро́іць; стро́й; стро́ены; зак. што.

Зрабіць трайным, злучыць па тры, у тры столкі.

С. ніткі.

|| незак. стро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. стро́йванне, -я, н.

строй¹, -ю, М страі́ і стро́і, мн. страі́, страёў і стро́і, -яў, м.

1. М страі́, мн. страі́, страёў. Шарэнга людзей, а таксама воінская часць, пастроеная радамі; шых, шыхт.

Ісці строем.

Аб’явіць загад перад строем.

2. М страі́, мн. страі́, страёў. Рад прадметаў, размешчаных у адну лінію.

С. бярозак ля дарогі.

3. М стро́і, мн. стро́і, -яў. Суадносіны тонаў па вышыні, якія ўтвараюць пэўную сістэму.

Мажорны, мінорны с.

4. М стро́і, мн. стро́і, -яў. У паэзіі: пабудова паэтычнага твора, яго эмацыянальная афарбоўка.

Асаблівасці паэтычнага строю песень.

Выбыць са строю — стаць непрыгодным для выканання якіх-н. абавязкаў.

строй², -ю, м.

1. Комплекс адзення, характэрны для якога-н. рэгіёна.

Слуцкі с.

2. мн. стро́і, -яў. Уборы, убранне (разм.).

Дзявочыя строі.

стро́йванне гл. строіць³.

стро́йваць гл. строіць³.

стро́йны, -ая, -ае.

1. Прыгожа і прапарцыянальна складзены, з прыгожай фігурай.

С. юнак.

С. стан.

2. Правільна і роўна размешчаны.

Стройныя рады прысад.

3. 3 правільнымі суадносінамі паміж часткамі; паслядоўны.

Стройнае гучанне аргана.

С. хор галасоў.

|| наз. стро́йнасць, -і, ж.

стро́кат, -у, М -каце, м.

Рэзкія кароткія і частыя, падобныя на трэск гукі.

С. конікаў у траве.

С. матора.

стро́ма¹, -ы, мн. -ы, стром, ж.

1. Круты схіл, абрыў.

2. Месца ў рацэ, дзе цячэнне асабліва імклівае.

С. ракі.

стро́ма², прысл.

1. Крута ўверх.

Дарога пайшла с. ўверх.

2. перан. Рэзка, рашуча.

С. спыніць гаворку.

стро́місты, -ая, -ае.

Круты, абрывісты.

С. бераг.

|| наз. стро́містасць, -і, ж.