стратэ́г, -а, мн. -і, м.
Знаўца стратэгіі (у 1 і 2 знач.).
Маёр лічыўся лепшым стратэгам і тактыкам.
стратэгі́чны, -ая, -ае.
1. гл. стратэгія.
2. перан. Аб спартыўнай гульні: такі, у якім асобныя камбінацыі падпарадкаваны загадзя абдуманаму плану.
Шахматы — стратэгічная гульня.
3. перан. Істотны, важны для дасягнення агульнай мэты на якім-н. этапе.
С. план.
стратэ́гія, -і, мн. -і, -гій, ж.
1. Навука правядзення вайны, майстэрства вядзення вайны і кіравання барацьбой.
Тэорыя ваеннай стратэгіі.
Лекцыі па стратэгіі.
2. перан. Майстэрства планавання кіраўніцтва, заснаванага на правільных і далёка разлічаных прагнозах.
С. развіцця прадпрыемства.
С. навуковага пошуку.
|| прым. стратэгі́чны, -ая, -ае.
Стратэгічныя рэзервы.
Стратэгічныя наступальныя дзеянні фронту.
Стратэгічная сыравіна (якая мае ваеннае значэнне).
стра́ус, -а, мн. -ы, -аў, м.
Бескілявая нелятаючая птушка з моцнымі заднімі канечнасцямі, доўгай шыяй і невялікай галавой, адзіны сучасны прадстаўнік сямейства страусавых.
|| прым. стра́усавы, -ая, -ае.
◊
Страусавая палітыка — баязлівае імкненне ўхіліцца ад рашэнняў, пазбягаць рэальнасці, не заўважаць рэчаіснасці.
страусяня́ і страусянё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.
Птушаня страуса, маленькі страус.
стра́ўліванне гл. стравіць¹.
стра́ўлівацца гл. стравіцца.
стра́ўліваць¹ гл. стравіць¹.
стра́ўліваць² гл. стравіць².
стра́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Орган стрававання чалавека і жывёл.
|| прым. стра́ўнікавы, -ая, -ае.