Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

самаво́льны, -ая, -ае.

1. Які паступае, робіць па сваёй волі, не лічачыся ні з кім.

Самавольныя дзеянні.

2. Які робіцца без дазволу, самаўпраўны.

Самавольная паездка.

|| наз. самаво́льнасць, -і, ж.

самаво́льства, -а, н.

1. Схільнасць рабіць што-н. па-свойму, не лічачыся ні з кім.

С. адміністрацыі.

2. Самавольныя паводзіны; самавольны ўчынак.

С. дзяцей.

самаву́к, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і самавучка.

самаву́кам, прысл.

Самастойна, без сістэматычнага навучання, без кіраўніка.

С. авалодаць замежнай мовай.

самаву́чка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -чак.

Чалавек, які навучыўся чаму-н. самастойна, без сістэматычнага навучання і без кіраўніка.

Кравец-с.

самавучы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Падручнік для самастойнага вывучэння чаго-н.

С. ігры на баяне.

С. французскай мовы.

самавы́значыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

Вызначыць сваё месца ў жыцці, у грамадстве, усвядоміць свае грамадскія нацыянальныя інтарэсы і пад.

|| незак. самавызнача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. самавызначэ́нне, -я, н.

самавызначэ́нне, -я, н.

1. гл. самавызначыцца.

2. Права нацыі на стварэнне сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці.

самавыкрыва́нне, -я і самавыкрыццё, -я́, н.

Выкрыванне самога сябе, сваіх дзеянняў, учынкаў.

самавыхава́нне, -я, н.

Свядомая дзейнасць чалавека па выхаванні ў самім сабе пэўных якасцей.