Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

станда́ртны, -ая, -ае.

1. гл. стандарт.

2. Які адпавядае стандарту (у 1 знач.).

Стандартныя катэджы.

3. перан. Які з’яўляецца стандартам (у 2 знач.), шаблонны, трафарэтны.

Стандартныя адказы.

|| наз. станда́ртнасць, -і, ж.

стандартызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) стандартызацыю чаго-н., зрабіць (рабіць) стандартным.

С. выпуск дэталей.

|| наз. стандартызава́нне, -я, н.

стандартыза́цыя, -і, ж.

1. Устанаўленне адзіных абавязковых стандартаў на што-н.

С. вырабаў лёгкай прамысловасці.

2. перан. Адсутнасць, знікненне ў чым-н. арыгінальнасці; шаблоннасць, трафарэтнасць.

С. думак.

ста́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і бюстгальтар.

|| прым. ста́нікавы, -ая, -ае.

стані́на, -ы, мн. -ы, -ні́н, ж. (спец.).

1. Аснова, на якой манціруюцца асобныя часткі машыны або станка.

2. Станок (у 3 знач.), лафет.

|| прым. стані́нны, -ая, -ае.

ста́ністы, -ая, -ае.

Стройны, прапарцыянальнага, прыгожага целаскладу.

Станістая дзяўчына.

|| наз. ста́ністасць, -і, ж.

стані́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Вялікае казацкае паселішча на Доне, Кубані і ў некаторых іншых рэгіёнах.

|| прым. стані́чны, -ая, -ае.

стані́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Жыхар станіцы, казак.

|| ж. стані́чніца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.

станкабудава́нне, -я, н.

Галіна прамысловасці, звязаная з вырабам станкоў.

|| прым. станкабудаўні́чы, -ая, -ае.

станкабудаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Спецыяліст у галіне станкабудавання.