Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сталебето́н, -у, м.

Бетон з напаўняльнікам са стальных апілак замест гравію і шчэбеню.

|| прым. сталебето́нны, -ая, -ае.

сталеліце́йны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ліцця сталі.

С. завод.

сталеплаві́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да выплаўкі сталі.

сталепрака́тны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да пракату сталі.

С. цэх.

стале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца сталым, больш дарослым, мужным.

|| зак. пастале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. стале́нне, -я, н.

сталёвы гл. сталь.

сталі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Галоўны горад дзяржавы, месцазнаходжанне ўрада і ўрадавых устаноў.

Мінск — с.

Беларусі.

|| прым. сталі́чны, -ая, -ае.

сталі́ць, сталю́, сто́ліш, сто́ліць; сто́лены; незак., што.

Слаць столь.

стало́вая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

1. Асобны пакой у кватэры з абедзенным сталом, дзе ядуць.

2. Камплект мэблі для такога пакоя.

3. Прадпрыемства грамадскага харчавання.

Студэнцкая с.

|| прым. стало́ўскі, -ая, -ае (да 3 знач.; разм.).

Сталоўская ежа.

стало́вы, -ая, -ае.

1. гл. стол.

2. Які выкарыстоўваецца ў час яды.

С. прыбор.

Сталовая соль.

3. Які мае адносіны да сталовай, прызначаны для яе.

С. гарнітур.