Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стаі́цца, стаю́ся, сто́ішся, сто́іцца; зак.

1. Схавацца і прытаіцца, імкнучыся застацца незаўважаным; прыціхнуць, зменшыць актыўнасць.

С. за дрэвам.

С. да пары да часу.

2. Не прызнацца ў чым-н.

На гэты раз яна стаілася і нічога не сказала.

|| незак. сто́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

стаіцы́зм, -у, м.

1. Антычнае рацыяналістычнае філасофскае вучэнне, якое патрабавала свядомага падпарадкавання чалавека пануючай у свеце неабходнасці і панавання чалавека над страсцямі.

2. перан. Цвёрдасць і мужнасць у жыццёвых выпрабаваннях, здольнасць супрацьстаяць спакусам.

Праявіць с.

|| прым. стаі́чны, -ая, -ае.

стаі́ць, стаю́, сто́іш, сто́іць; сто́ены; зак., што.

1. Утаіць, зрабіць невядомым, нябачным для іншых (разм.).

С. прыбытак.

2. Не выказаць, не даць магчымасці заўважыць іншым (думкі, пачуцці і пад.).

С. нянавісць.

|| незак. сто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

ста́йня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Памяшканне для коней; канюшня.

|| прым. ста́йневы, -ая, -ае.

стака́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Гільза артылерыйскага снарада.

2. Назва дэталей рознага прызначэння, якія маюць цыліндрычную форму.

|| прым. стака́нны, -ая, -ае.

сталава́цца, -лу́юся, -лу́ешся, -лу́ецца; -лу́йся; незак.

Харчавацца (у 2 знач.) дзе-н.

С. дома.

|| наз. сталава́нне, -я, н.

сталагмі́т, -а, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

Вапняковае ўтварэнне на дне пячор, якое ўзнікае пры падзенні зверху капель вады, насычанай кальцыем і вуглякіслым газам, і мае выгляд стаячага ледзяша.

|| прым. сталагмі́тавы, -ая, -ае.

сталакты́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

Вапняковае ўтварэнне на столі і сценах пячор у выглядзе ледзяша, якое ўзнікае ад прасочвання і выпарэння вады, насычанай кальцыем і вуглякіслым газам.

|| прым. сталакты́тавы, -ая, -ае.

сталачы́ць гл. талачыць.

стале... (а таксама сталя...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да сталі, стальнога, напр.: сталебетон, сталепракатны, сталеразлівачны.