Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стадыён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартыўны комплекс з футбольным полем, пляцоўкамі для спаборніцтваў і трэніровак, трыбунамі для гледачоў, дапаможнымі збудаваннямі і памяшканнямі.

|| прым. стадыённы, -ая, -ае.

ста́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Перыяд, ступень у развіцці чаго-н.

С. росту.

Апошняя с. развіцця хваробы.

|| прым. стады́йны, -ая, -ае (спец.).

стадыя́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які адбываецца па стадыях.

С. працэс.

|| наз. стадыя́льнасць, -і, ж.

стае́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Конь, якога трымаюць на стайні для выезду.

стае́нны, -ая, -ае.

Пра каня: які прызначаны для выезду, на якім не працуюць.

ста́ер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які спецыялізуецца ў бегу ці гонках на доўгія дыстанцыі.

|| прым. ста́ерскі, -ая, -ае.

стаж, -у, м.

1. Працягласць дзейнасці ў якой-н. галіне.

Працоўны с.

2. Тэрмін, на працягу якога чалавек працуе для набыцця практычнага вопыту па сваёй спецыяльнасці.

Праходзіць выпрабавальны с.

стажо́к гл. стог.

стажо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто праходзіць стаж (у 2 знач.).

|| ж. стажо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| прым. стажо́рскі, -ая, -ае.

стажырава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; незак.

Праходзіць стаж (у 2 знач.).

|| наз. стажыро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.