Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ссяда́цца гл. ссесціся.

ссялі́ць, ссялю́, ссе́ліш, ссе́ліць; ссе́лены; зак., каго-што.

Перасяліць з розных мясцін у адно.

С. хутары ў вёску.

|| незак. ссяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. ссялі́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., ссе́ліцца; незак. ссяля́цца, -я́ецца.

|| наз. ссяле́нне, -я, н.

ссячы́ і ссе́кчы, ссяку́, ссячэ́ш, ссячэ́; ссячо́м, ссечаце́, ссяку́ць; ссек, -кла; ссячы́; ссе́чаны; зак., каго-што.

1. Моцным ударам (якой-н. вострай прылады) аддзяліць.

С. бярозу.

2. Пасячы на дробныя кавалачкі што-н.

С. буракі.

3. Знішчыць каго-, што-н., секучы шаблямі, мячамі.

Кавалерысты ссеклі атрад праціўніка.

4. Збіць, рассячы ў многіх месцах.

С. пугай карову.

Град ссек пасевы (пабіў).

5. Пра насякомых: пакусаць у многіх месцах.

Камары ссеклі рукі.

|| незак. ссяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ссяка́нне, -я, н.

ста...

Першая састаўная частка складаных слоў якая адпавядае па значэнні слову «сто», напр.: стагадовы, стапрацэнтны.

стабілізава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зу́ецца; зак. і незак.

Дайсці (даходзіць) да ўстойлівага становішча.

Курсы валют стабілізаваліся.

|| наз. стабіліза́цыя, -і, ж.

стабілізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Давесці (даводзіць) да ўстойлівага стану што-н.

С. эканоміку.

|| наз. стабіліза́цыя, -і, ж.

стабіліза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Прыбор, прыстасаванне для надання ўстойлівасці, пастаяннага становішча чаму-н. (у лятальных апаратах, на суднах і пад.), для стабілізацыі якога-н. працэсу.

С. лятальнага апарата.

С. току.

2. Рэчыва, якое затрымлівае працэс змянення якога-н. іншага рэчыва, саставу.

С. выбуховых рэчываў.

|| прым. стабіліза́тарны, -ая, -ае.

стабі́льны, -ая, -ае.

Устойлівы, пастаянны, які не мяняецца.

С. прыбытак.

Стабільнае напружанне.

|| наз. стабі́льнасць, -і, ж.

става́ць, стае́; безас.; незак., чаго.

1. Хапаць чаго-н. для каго-, чаго-н.

На ўсё гэта не стае ні сіл, ні часу.

2. Мець магчымасці, сілы, здольнасці рабіць што-н.

Не ставала рашучасці сказаць праўду.

ста́віцца, ста́ўлюся, ста́вішся, ста́віцца; незак.

Праяўляць, выражаць свае адносіны да каго-, чаго-н.

Ён добра с. да разумных прапаноў.

Уважліва с. да патрэб людзей.

|| зак. паста́віцца, -та́ўлюся, -та́вішся, -та́віцца.