Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спяцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж. (разм.).

Спецыяльная вопратка для работы на вытворчасці і пад., звычайна ў выглядзе курткі, халата ці камбінезона.

С. будаўніка.

спя́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

1. У некаторых жывёл (мядзведзяў, барсукоў, кажаноў і інш.): стан паніжанай жыццядзейнасці, падобны на сон.

Зімняя с.

Залегчы ў спячку.

2. Неадольная санлівасць (разм.).

3. перан. Стан душэўнага здранцвення, бяздзейнасць, пасіўнасць.

|| прым. спя́чачны, -ая, -ае.

спячы́, спяку́, спячэ́ш, спячэ́; спячо́м, спечаце́, спяку́ць; спёк, спякла́, -ло́; спячы́; спе́чаны; зак.

1. гл. пячы.

2. каго-што. Апаліць агнём, пашкодзіць чым-н. гарачым скуру чаго-н.

С. руку.

3. Апячы (пра адчуванне, выкліканае чым-н. пякучым.

Гарачай кавай увесь рот спёк.

4. перан., што. Зрабіць што-н. хутка, наспех (разм.).

С. даклад.

спячы́ся, спяку́ся, спячэ́шся, спячэ́цца; спячо́мся, спечаце́ся, спяку́цца; спёкся, спякла́ся, -ло́ся; спячы́ся; зак.

1. гл. пячыся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра кроў: запячыся, засохнуць.

На твары спякліся згусткі крыві.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца ў адно цвёрдае цэлае ў выніку спякання (спец.).

Руда спяклася.

4. перан. Пацярпець няўдачу ў чым-н. (разм.).

|| незак. спяка́цца, -а́ецца.

спяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. з чым, з інф. і без дап. Старацца зрабіць што-н., трапіць куды-н. як мага хутчэй.

С. з пасадкай дрэў.

С. з уборкай ураджаю.

Спяшайся, бо спознішся на аўтобус.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра гадзіннік: паказваць няправільны час.

Гадзіннік спяшаецца на 5 хвілін.

|| зак. паспяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

сро́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Прыём, спосаб дзеяння для дасягнення, ажыццяўлення чаго-н.

Усімі сродкамі змагацца за мір на зямлі.

2. Прадмет, сукупнасць прыстасаванняў, неабходных для ажыццяўлення якой-н. мэты.

Сродкі вытворчасці.

Сродкі сувязі.

3. Тое, што служыць якой-н. мэце, неабходнай для дасягнення чаго-н.

Мова — важнейшы с. зносін.

4. Лекі, медыцынскія прэпараты, неабходныя пры лячэнні.

Сродкі ад крывянога ціску.

С. ад кашлю.

5. мн. Грошы, матэрыяльныя каштоўнасці.

Абаротныя сродкі.

Чалавек са сродкамі.

срэ́бра, -а, н.

Тое, што і серабро.

|| прым. срэ́браны, -ая, -ае і срэ́бны, -ая, -ае.

срэбра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да серабра (у 1 знач.), напр. срэбраносны, срэбрападобны;

2) серабрысты, колеру серабра, напр. срэбралісты.

срэ́бранік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і сярэбранік¹.

За трыццаць срэбранікаў прадаць каго-што (высок., пагард.) — прадаць з нізкіх меркаванняў карыслівых інтарэсаў [літаральна за 30 сярэбраных манет — цана здрадніцтва біблейскага Іуды].

срэбрано́сны, -ая, -ае.

Пра горныя пароды, якія ўтрымліваюць срэбра.

|| наз. срэбрано́снасць, -і, ж.

С. участка.