Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спрытню́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМю́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ню́г (разм., неадабр.).

Чалавек, які рознымі хітрыкамі выгадна для сябе выкарыстоўвае абставіны.

Ведаем мы гэтага спрытнюгу, ён ужо тры кватэры мае.

спрыя́льны, -ая, -ае.

1. Які спрыяе, дапамагае чаму-н., карысны для чаго-н.

Спрыяльныя ўмовы.

С. клімат.

2. Добразычлівы, які прыхільна ставіцца да іншых, спрыяе ім у чым-н.

Спрыяльныя адносіны.

|| наз. спрыя́льнасць, -і, ж.

спрыя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каму-чаму.

1. Садзейнічаць, дапамагаць.

С. развіццю навукі.

2. Праяўляць добразычлівасць да каго-н.

С. суседу.

|| зак. паспрыя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. спрыя́нне, -я, н.

спрэ́гчы¹, спрагу́, спражэ́ш, спражэ́; спражо́м, спражаце́, спрагу́ць; спрог, спрэ́гла; спражы́; спрэ́жаны; зак., каго.

Запрэгчы разам у адну вупраж (коней, быкоў і пад.).

|| незак. спрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. спрага́нне, -я, н. і спрэ́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

спрэ́гчы², спрагу́, спражэ́ш, спражэ́; спражо́м, спражаце́, спрагу́ць; спрог, спрэ́гла; спражы́; спрэ́жаны; зак., што.

Тое, што і спражыць.

спрэ́гчыся¹, спрагу́ся, спражэ́шся, спражэ́цца; спражо́мся, спражаце́ся, спрагу́цца; спро́гся, спрэ́глася; спражы́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Запрэгчы разам (пра коней, валоў і пад.).

2. перан. Аб’яднацца для выканання якой-н. справы (разм.).

|| незак. спрага́цца, -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца (да 2 знач.).

спрэ́гчыся², 1 і 2 ас. не ўжыв., спражэ́цца; спро́гся, спрэ́глася; зак.

Тое, што і спражыцца.

спрэс, прысл.

Поўнасцю, цалкам; скрозь, усюды; зусім.

Жалудамі была с. засыпана зямля.

спрэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Абмеркаванне якога-н. пытання, пры якім кожны адстойвае сваю думку, пазіцыю.

Вучоныя спрэчкі.

Спрэчкі не на жарт.

2. Аспрэчванне правоў на валоданне чым-н.

С. за бацькоўскую хату.

3. толькі мн. Публічнае абмеркаванне якіх-н. пытанняў.

Спрэчкі па дакладзе старшыні.

спрэ́чны, -ая, -ае.

Які выклікае спрэчку, можа быць прадметам спрэчкі (у 1 знач.) або з’яўляецца прадметам спрэчкі (у 2 знач.).

Спрэчныя пытанні.

Спрэчная спадчына.

|| наз. спрэ́чнасць, -і, ж.