Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спружыно́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -но́вак, ж. (разм.).

Барана, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні спружын.

|| прым. спружыно́вачны, -ая, -ае.

спрут, -а, М спру́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Марская жывёла класа галаваногіх малюскаў з мешкападобным целам і васьмю шчупальцамі; васьміног.

2. перан. Увасабленне абсалютнага зла; распаўсюджаная метафара для абазначэння арганізацый, якія ўяўляюць небяспеку для грамадства (мафія, таталітарныя секты і пад.).

спруцяне́лы, -ая, -ае (разм.).

1. Скарчанелы, змёрзлы.

С. быльнік.

2. Акалелы, мёртвы.

Спруцянелае цела.

спруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. гл. пруцянець.

2. Памерці, акалець.

спрынт, -у, М -нце, м.

Бег, плаванне і пад. на кароткую дыстанцыю.

спры́нтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца спрынтам.

|| прым. спры́нтарскі, -ая, -ае.

С. бег.

спрынцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што.

Прамываць струменямі вады або лякарства з асобага прыстасавання.

|| звар. спрынцава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся.

|| наз. спрынцава́нне, -я, н. і спрынцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. спрынцава́льны, -ая, -ае.

спрынцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

1. гл. спрынцаваць.

2. Прыстасаванне, якім спрынцуюць.

|| прым. спрынцо́вачны, -ая, -ае.

спрыт, -у, М спры́це, м.

1. Дасканаласць, умельства, хуткасць у руках.

С. у руках.

2. Лоўкасць у рабоце, гаспадарлівасць; майстэрства; здатнасць да чаго-н.

Гаспадарскі с. (уменне).

3. Абаротлівасць, уменне ўладжваць асабістыя справы, пранырлівасць.

Зайздросны с.

Дзякуючы выключнаму спрыту ён хутка разбагацеў.

спры́тны, -ая, -ае.

1. Якому ўласцівы фізічны спрыт; лоўкі, умелы, паваротлівы ў рабоце.

Ён быў с., здольны да ўсякай работы.

Спрытныя рукі ўсё зробяць.

2. Які знаходзіць выхад з любога становішча, прадпрымальны, кемлівы, знаходлівы.

С. арганізатар.

3. Зграбны, прыгожага аблічча, стройнага складу.

С. хлопец.

4. Зручны для карыстання (пра рэчы, прылады; разм.).

Спрытная лапата.

|| наз. спры́тнасць, -і, ж.