Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спрацава́насць² гл. спрацаваны.

спрацава́ны, -ая, -ае (спец.).

1. Які стаў непрыгодны ў працэсе працяглай работы; зношаны.

2. Які страціў сілы, здароўе ад непамернай работы; змарнелы, змучаны; стомлены, натруджаны.

|| наз. спрацава́насць, -і, ж.

спрацава́цца¹, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

Дасягнуць зладжанай працы, спрацаванасці.

Брыгада хутка спрацавалася.

|| наз. спрацо́ўванне, -я, н.

спрацава́цца², -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знасіцца ад працяглай работы (спец.).

Шасцярня ўжо спрацавалася.

2. Змучыцца, страціць сілы, здароўе ад цяжкай працы, стаміцца.

Спрацавалася за сваё жыццё.

|| наз. спрацо́ўванне, -я, н.

спрацава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цу́е; зак.

Зрабіць якое-н. дзеянне, рух.

Міна не спрацавала.

|| незак. спрацо́ўваць, -ае.

|| наз. спрацо́ўванне, -я, н.

спрача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які любіць спрачацца.

|| ж. спрача́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

спрача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Весці спрэчкі (у 1 знач.); сварыцца.

Дзядзькі спрачаліся не на жарт.

2. Аспрэчваць права на валоданне чым-н.

С. за кватэру.

3. перан. Супраціўляцца чаму-н., змагацца з кім-н.

С. з нягодамі і нястачамі.

4. Выступаць у спрэчках (у 4 знач.).

|| зак. паспрача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1, 3 і 4 знач.).

спрашча́цца гл. спрасціцца.

спрашча́ць гл. спрасціць.

спрашчэ́нне гл. спрасціць.