Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сплаўля́цца¹ гл. сплавіцца.

сплаўля́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; незак.

Перамяшчацца, адпраўляцца па цячэнні ракі.

Па рэчцы сплаўляецца вясной лес.

сплаўля́ць¹ гл. сплавіць¹.

сплаўля́ць² гл. сплавіць².

сплаўны́ гл. сплавіць².

спла́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які сплаўляе лес.

|| ж. спла́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

спле́сквацца гл. спляскацца.

спле́скваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і пляскаць.

|| зак. спляска́ць, спляшчу́, спле́шчаш, спле́шча; спле́шчам, спле́шчаце, спле́шчуць; спляска́ў, -ка́ла; спляшчы́; спляска́ны.

спле́снелы гл. спляснелы.

спле́снець гл. плеснець.