Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

са́льца гл. сала.

салю́т, -у, Мю́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Ваенная форма прывітання або аддача пашаны каму-, чаму-н. ружэйнымі або артылерыйскімі залпамі, падняццем ці апусканнем сцяга і пад., а таксама стральба і феерверк з прычыны ўрачыстай даты, падзеі.

С. дваццаццю артылерыйскімі залпамі.

2. Прывітанне пры сустрэчы з кім-н.

Салют, сябры!

Піянерскі салют — прывітанне, якое выражаецца ў падняцці над галавой правай рукі.

|| прым. салю́тны, -ая, -ае.

салютава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак. і незак., каму-чаму.

Аддаць (аддаваць) салют.

|| зак. адсалютава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й.

саля... (гл. соле...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «соле...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: салявар, саляварня, салявоз, салякоп, саляносны (басейн), саляпромысел, саляфабрыка.

салява́рны гл. солеварэнне.

салява́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Прадпрыемства, дзе выварваюць соль.

салявы́ гл. соль¹.

саля́мі, нескл., ж.

Сорт цвёрдай вэнджанай каўбасы.

салянакі́слы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да солей салянай кіслаты.

саля́нка¹, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тое, што і сальніца.