Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спе́сціцца, спе́шчуся, спе́сцішся, спе́сціцца; зак.

Стаць распешчаным, капрызным.

спе́сціць гл. песціць.

спеў, спе́ву, мн. спе́вы, спе́ваў, м.

1. гл. спяваць.

2. Песня.

С. салаўя.

За рэчкай чуліся спевы дзяўчат.

3. Выкананне песень, арый і пад. як мастацтва.

Высокі ўзровень харавых спеваў.

|| прым. спе́ўны, -ая, -ае.

спе́ўка, -і, ДМ спе́ўцы, мн. -і, спе́вак, ж.

Рэпетыцыя хору.

спе́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Зборнік твораў для спеву.

спех, -у, м. (разм.).

Паспешлівасць, спешка.

У такой справе трэба без спеху.

спец, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Назва спецыяліста — выхадца з інтэлігенцкага асяроддзя, якая ўжыв. ў першыя гады савецкай улады (уст.).

2. Вельмі дасведчаны чалавек, майстар сваёй справы.

Ён у гэтай справе с.

спец...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «спецыяльны», напр.: спецфонд, спецзаказ, спецпрадпрыемствы.

спецадзе́нне, -я, н.

Тое, што і спецвопратка.

спецво́пратка, -і, ДМ -тцы, ж.

Спецыяльная вопратка, прызначаная для працы ў розных умовах.

Выдаць спецвопратку.