спе́ласць, -і, ж.
1. гл. спелы.
2. перан. Высокая ступень чаго-н., дасканаласць; сталасць.
Сапраўдная творчая спеласць прыйшла значна пазней.
спелеало́гія, -і, ж.
Навука аб вывучэнні пячор — іх паходжання, будовы і выкарыстання чалавекам.
|| прым. спелеалагі́чны, -ая, -ае.
спелео́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто займаецца спелеалогіяй як спецыяліст або аматар.
Спартсмен-с. абследуе пячоры са спартыўна-турысцкімі мэтамі.
спе́лы, -ая, -ае.
1. Які паспеў, выспеў, стаў прыгодным для ўжывання.
С. яблык.
2. перан. Які дасягнуў вопытнасці, майстэрства (пра музыканта, артыста, мастака і пад.).
3. перан. Дасканалы, грунтоўна абдуманы; закончаны.
Спелыя думкі.
|| наз. спе́ласць, -і, ж.
спе́раду, прысл. і прыназ.
1. прысл. 3 пярэдняга боку.
Прышыла бант с.
2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны; ужыв. для ўказання на месца наперадзе чаго-н.
Ісці с. калоны.
спе́рма, -ы, ж. (спец.).
Рэчыва, якое выпрацоўваюць мужчынскія палавыя залозы і якое ўтрымлівае палавыя клеткі.
сперматазо́ід, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Мужчынская палавая клетка чалавека, жывёл і некаторых раслін.
спе́рці¹, сапрэ́; зак. (разм.).
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сціснуць, здушыць.
Дух спёрла (безас.).
|| незак. спіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
спе́рці², сапру́, сапрэ́ш, сапрэ́; сапро́м, сапраце́, сапру́ць; спёр, спе́рла; сапры́; спёрты; зак., каго-што (разм.).
1. Украсці.
С. грошы.
2. што. Ссунуць, сабраць у адно месца.
С. мэблю ў адзін пакой.
3. перан., каго. Прагнаць з пасады, службы.
С. з пасады старшыню.
спе́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., сапрэ́цца; спёрся, спе́рлася; зак. (разм.).
Збіцца, стоўпіцца ў адным месцы.
С. ў адным пакоі.
|| незак. спіра́цца, -а́ецца.