Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фатаўство́, -а, н.

Паводзіны фата.

фато́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па фатаграфіі (у 1 знач.).

фа́ўна, -ы, ж.

Сукупнасць усіх відаў жывёл пэўнай мясцовасці ці геалагічнага перыяду.

Ф.

Белавежскай пушчы.

фацэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Камічны, забаўны чалавек або нейкі малазнаёмы чалавек.

фацэ́тны, -ая, -ае (разм.).

Камічны, забаўны.

|| наз. фацэ́тнасць, -і, ж.

фашы́зм, -у, м.

Ідэалогія ваяўнічага шавінізму і расізму, якая імкнецца да знішчэння дэмакратыі, устанаўлення рэжыму жорсткай рэакцыі і развязвання захопніцкіх войнаў

|| прым. фашы́сцкі, -ая, -ае.

Ф. рэжым.

фашы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж. (спец.).

Звязаны пучок, жмут галля, чароту для ўмацавання насыпаў, плацін, дарог па балоце і пад.

|| прым. фашы́нны, -ая, -ае.

фашы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік фашызму, член фашысцкай арганізацыі.

|| ж. фашы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фашы́сцкі, -ая, -ае.

фаэто́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам.

2. Легкавы аўтамабіль, у якім можна адкідаць верх.

|| прым. фаэто́нны, -ая, -ае.

фаэто́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Птушка сямейства весланогіх, якая жыве ў трапічных морах.