Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сало́мка, -і, ДМ -мцы, ж.

1. гл. салома.

2. зб. Сцёблы абабітага льну, канапель.

3. Кандытарскі, мучны выраб у выглядзе тонкіх доўгіх палачак або трубачак.

4. зб. Тонкія і кароткія драўляныя палачкі, з якіх робяць запалкі (спец.).

|| прым. сало́мкавы, -ая, -ае (да 4 знач.).

сало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Памяшканне для дэманстрацыі тавараў і пад., а таксама крама для продажу прадметаў гандлю, мастацкіх вырабаў і твораў мастацтва або атэлье, цырульня і пад., дзе заказы выконваюцца па-майстэрску.

Мастацкі с.

С. жаночага адзення.

С.-цырульня.

2. Парадная гасціная або зала для прыёму гасцей у багатым доме (уст.), а таксама агульная гасціная ў атэлі, гасцініцы.

3. Літаратурны або грамадска-палітычны гурток з вядомых асоб арыстакратычнага асяроддзя, якія збіраліся ў доме якой-н. прыватнай асобы (уст.).

4. Унутранае памяшканне аўтобуса, самалёта, цеплахода для пасажыраў, а таксама зала для чакання ў цырульні, атэлье і пад.

|| прым. сало́нны, -ая, -ае.

сало́ўка гл. салавей.

са́льда, нескл., н. (спец.).

Астатак, розніца паміж прыходам і расходам рахунку.

С. гандлёвага балансу.

|| прым. са́льдавы, -ая, -ае.

са́льнасць, -і, ж.

1. гл. сальны.

2. мн. -і, -ей. Непрыстойнасць, грубасць, цынічнасць.

Гаварыць сальнасці.

са́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тлушчавая складка ў брушыне.

2. Прыстасаванне для герметызацыі адтулін, праз якія праходзяць рухомыя часткі механізмаў — валы, штокі і пад. (спец.).

|| прым. са́льнікавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

сальні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Невялікая пасудзіна для солі.

Насыпаць солі ў сальніцу.

са́льны, -ая, -ае.

1. гл. сала.

2. Які стаў тлустым, блішчастым ад сала, забруджаны салам.

Сальная барада.

3. перан. Непрыстойны, грубы, цынічны.

С. анекдот.

|| наз. са́льнасць, -і, ж.

са́льта, нескл., н. і са́льта-марта́ле, нескл., н.

Акрабатычны скачок з пераваротам цела ў паветры.

сальфе́джыа, нескл., н. (спец.).

1. Вакальнае практыкаванне — спяванне нот з вымаўленнем іх назваў.

2. Вучэбная дысцыпліна, прызначаная для развіцця музыкальнага слыху, голасу.

Два ўрокі с.