Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шпанго́ўт, -а, М -ўце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Папярочны крывы брус у корпусе карабля ці самалёта, які забяспечвае трываласць бартоў і днішча.

шпарга́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

1. Лісток паперы з запісамі, якім тайна карыстаецца нядобрасумленны навучэнец у час праверкі яго ведаў.

2. Паперка з тэкстам, загадзя падрыхтаваная для выступаючага.

Гаварыць па шпаргалцы.

|| прым. шпарга́лачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

шпа́ркі, -ая, -ае.

Тое, што і хуткі (у 1 і 2 знач.).

Шпаркая язда.

Ш. погляд.

|| наз. шпа́ркасць, -і, ж.

шпа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што і без дап. (разм.).

Рабіць што-н. з асобай сілай, энергіяй, імпэтам і пад.

Ш. па шашы на матацыкле.

Ш. на гармоніку.

шпа́ты, -аў, адз. шпат, -у, М шпа́це, м.

Назва групы мінералаў якія валодаюць здольнасцю пры ўдары расколвацца на кавалкі геаметрычна правільнай формы.

Вапнавы шпат.

Палявы шпат.

шпа́цыр, -у, м.

Прагулка па свежым паветры.

Выйсці на ш.

шпацырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

Хадзіць на свежым паветры, адпачываючы, прагульвацца або хадзіць не спяшаючыся ўзад і ўперад.

Ш. вечарам па скверы.

Што шпацыруеш па хаце?

|| зак. пашпацырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й.

|| наз. шпацырава́нне, -я, н.

шпачаня́ і шпачанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня шпака.

шпачы́ны гл. шпак.