шо́рхаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Тое, што і шоргаць.
Шорхаў гэбель.
Пад нагамі шорхала лісце.
Ш. мятлой па панадворку.
|| наз. шо́рханне, -я, н.
шо́ры, -аў.
1. Цвёрдыя пласцінкі, прымацаваныя да вуздэчкі на ўзроўні вачэй, якія не даюць магчымасці каню глядзець па баках.
Хто згадзіўся надзець ш., той надзене і хамут (прыказка).
2. У парнай запрэжцы: збруя без дугі і хамута, са шлеямі (гл. шляя ў 2 знач.; спец.).
3. перан. Тое, што перашкаджае каму-н. правільна разумець наваколле; абмежаванасць (кніжн.).
Ш. на вачах у каго-небудзь.
Ш. некультурнасці.
◊
Браць у шоры, трымаць у шорах каго (разм.) — строга абмяжоўваць чые-н. дзеянні, свабоду дзейнасці.
|| прым. шо́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
шост, шаста́, М шасце́, мн. шасты́, -о́ў, м.
Доўгая тонкая палка ці жэрдка.
Скачок з шастом (у спорце).
|| памянш. шасто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
|| прым. шаставы́, -а́я, -о́е (спец.).
Шаставая лінія сувязі (на шастах).
шо́сты, -ая, -ае.
1. гл. шэсць.
2. Які атрымліваецца пры дзяленні на шэсць.
Шостая частка.
3. у знач. наз. шо́стая, -ай, ж. Шостая частка чаго-н.
Адна шостая.
шо́у, нескл., н.
1. Пышнае эстраднае відовішча.
Канцэрт-ш.
Ілюзійнае ш. (у цырку).
2. перан. Што-н. паказное, разлічанае на шумны знешні эфект.
Палітычнае ш.
шоўк, -у, мн. шаўкі́, шаўко́ў, м.
1. Ніткі, якія вырабляюцца з выдзяленняў вусеня шаўкапрада.
2. Тканіна з такіх нітак, а таксама са штучнага, сінтэтычнага валакна.
3. Адзенне з такой тканіны.
Хадзіць у шаўках.
У даўгу, як у шаўку (прымаўка: усім павінен).
4. перан. Пра што-н. мяккае, шаўкавістае.
Ш. валасоў.
|| прым. шаўко́вы, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
шоўкамата́нне, -я, н. (спец.).
Размотка шаўковых коканаў з мэтай атрымання шоўку-сырцу.
|| прым. шоўкамата́льны, -ая, -ае.
шоўкапрадзе́нне, -я, н.
Працэс вырабу шаўковай пражы з коканаў, якія не паддаюцца размотванню.
|| прым. шоўкапрадзі́льны, -ая, -ае.