Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шве́ды, -аў, адз. швед, -а, М -дзе, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Швецыі.

|| ж. шве́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. шве́дскі, -ая, -ае.

шве́йнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Работнік швейнай прамысловасці.

|| ж. шве́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

шве́йны гл. шыць.

швейца́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вартаўнік ля знадворных дзвярэй у пад’ездах устаноў, рэстаранаў, гасцініц, жылых памяшканняў.

|| прым. швейца́рскі, -ая, -ае.

швейца́рская, -ай, мн. -ія, -іх, ж.

Памяшканне для швейцара.

швейца́рцы, -аў, адз. швейца́рац, -рца, м.

Насельніцтва Швейцарыі.

|| ж. швейца́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. швейца́рскі, -ая, -ае.

швертбо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Паруснае аднамачтавае спартыўнае судна з высоўным кілем.

шві́ва, -а, н. (разм.).

Тое, што шыецца.

Маці сядзіць са швівам у руках.

шві́цкі, -ая, -ае.

У выразе: швіцкая парода — парода буйной рагатай жывёлы [ад назвы кантона Швіц у Швейцарыі, дзе ўпершыню выведзена гэта парода].

шво, -а, мн. -ы, -оў, н.

1. Месца злучэння сшытых кавалкаў тканіны, скуры.

Парвацца ў шве.

Накладаць швы (сшываць, змацоўваць краі раны, парэзу).

2. Месца злучэння частак чаго-н. (спец.).

Швы чэрапа.

Ш. цаглянай кладкі.

3. Спосаб шыцця, вышыўкі.

Няроўнае ш.

Сцябліністае ш.

Рукі па швах — пра рукі, выцягнутыя ўніз удоўж тулава.

Трашчыць па ўсіх швах — прыходзіць у поўны заняпад, развальвацца; разм.).

|| прым. шыўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Ш. матэрыял (у хірургіі).