Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хаму́т, -а́, М -муце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Частка вупражы ў выглядзе драўлянага каркаса, абкладзенага з унутранага боку мяккім лямцам, якая надзяваецца каню на шыю.

2. перан. Абуза, клопаты, паднявольнае становішча (разм.).

Зняць х. з сябе.

Хто згадзіўся надзець шоры, той надзене і х. (з нар.).

3. Прыстасаванне кальцавой формы для змацоўвання, злучэння чаго-н. (спец.).

4. Грубы, некультурны чалавек, хам (разм., груб.).

|| памянш. хаму́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. хаму́тны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

хаму́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. хамут.

2. Заціскачка ў металарэзным станку, якая перадае вырабу вярчэнне ад патрона (спец.).

хамуці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Мяккі лямцавы валік, які прымацоўваецца пад клешчы хамута, каб не націралі шыю каню.

хамя́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Грызун сямейства хамякоў, шкоднік палявых і агародных культур.

|| прым. хамя́чы, -ая, -ае і хамячы́ны, -ая, -ае (разм.).