Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фата́льны, -ая, -ае.

Быццам прызначаны лёсам; непазбежны, наканаваны.

Ф. збег акалічнасцей.

Фатальнае супадзенне.

|| наз. фата́льнасць, -і, ж.

фатаўскі́, -а́я, -о́е.

Уласцівы фату.

Фатаўскія манеры.

фатаўство́, -а, н.

Паводзіны фата.

фато́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па фатаграфіі (у 1 знач.).