Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фасо́ўка гл. фасаваць.

фасо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца фасоўкай.

Ф. тавараў.

Аптэчны ф.

|| ж. фасо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

фастры́га, -і, ДМы́зе, ж.

Шво вялікімі шыўкамі, якім часова папярэдне сшываецца што-н.

фастрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; незак., што.

Шыць, сшываць рэдкімі шыўкамі, фастрыгаю, намячаючы лінію швоў ці рыхтуючы да прымеркі.

Ф. сукенку.

Ф. паліто.

|| зак. прафастрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны і сфастрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны.

|| наз. фастрыгава́нне, -я, н.

фаст-фу́д, -у, м.

1. Сістэма экспрэс-харчавання; хуткае харчаванне.

2. Страва, набытая ў рэстаране сістэмы экспрэс-харчавання.

фасфары́чны, -ая, -ае.

Які свеціцца бледным святлом, як фосфар.

фасфа́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Соль фосфарнай кіслаты, якая выкарыстоўваецца як угнаенне, а таксама ў тэхніцы і медыцыне.

|| прым. фасфа́тавы, -ая, -ае і фасфа́тны, -ая, -ае.