Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак., што (спец.).

Апрацоўваючы, штампуючы, прыдаваць чаму-н. якую-н. форму.

Ф. цэглу.

|| зак. адфармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны і сфармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е, -му́й; -мава́ны.

|| наз. фармава́нне, -я, н. і фармо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. фармо́вачны, -ая, -ае.

фармавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. форма.

2. Прыгодны для адліўкі вырабаў у форме (у 5 знач.).

Фармавая сумесь.

3. Зроблены ў форме (у 5 знач.).

Ф. хлеб.

фармакало́гія, -і, ж.

Навука аб уздзеянні лекавых рэчываў на арганізм чалавека і жывёлы.

|| прым. фармакалагі́чны, -ая, -ае.

фармакапе́я, -і, ж. (спец.).

Афіцыйны звод правіл, якім кіруюцца фармацэўты пры падрыхтоўцы, праверцы, захоўванні, назначэнні лякарстваў.

фармако́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па фармакалогіі.

фармалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Паказаць (паказваць) з’яву, працэс і пад. ў фармальным выглядзе.

|| наз. фармаліза́цыя, -і, ж.

Ф. апісання.

фармалі́зм, -у, м.

1. Прытрымліванне якіх-н. знешніх форм на шкоду сутнасці справы.

Бюракратычны ф.

2. У мастацтве, эстэтыцы і іншых гуманітарных навуках: агульная назва кірункаў, якія абсалютызуюць ролю формы, знешняга выражэння.

Ф. у літаратуразнаўстве.

|| прым. фармалісты́чны, -ая, -ае і фармалі́сцкі, -ая, -ае.

фармалі́н, -у, м.

Дэзынфіцыруючы сродак з рэзкім удушлівым пахам.

|| прым. фармалі́навы, -ая, -ае.

фармалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, чыя работа прасякнута фармалізмам (у 1 знач.).

2. Паслядоўнік фармалізму (у 2 знач.).

|| ж. фармалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фармалі́сцкі, -ая, -ае.

фармалі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (разм.).

Фармальныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н., прытрымліванне фармальнасцей, схільнасць да знешняй формы.